Беларусь уводзіць ліцэнзаванне шэрагу імпартных тавараў з Украіны

Yehor Milohrodskyi / unsplash.com
5 хв.

In English: Belarus introduces licensing of a number of imported goods from Ukraine
На русском языке: Беларусь вводит лицензирование ряда импортных товаров из Украины

Савет Міністраў апублікаваў пастанову № 702 ад 7 снежня 2021 года «Аб ліцэнзаванні імпарту асобных відаў тавараў». Згодна з ім, Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту асобных груп тавараў з Украіны. У дакуменце гаворыцца, што гэта звязана з «сістэматычным парушэннем Украінай прынцыпаў свабоднага гандлю».

Украінскія тавары, якія будуць падлягаць ліцэнзаванню пры імпарце ў РБ:

  • кандытарскія вырабы з цукру (уключаючы белы шакалад);
  • шакалад і іншыя гатовыя харчовыя прадукты, якія змяшчаюць какаву;
  • салодкае сухое печыва;
  • піва;
  • пліты драўнянастружкавыя;
  • пліты драўнянавалакністыя;
  • шпалеры і аналагічныя насценныя пакрыцці;
  • папера туалетная, асобныя віды кардоннай і папяровай упакоўкі;
  • цэгла будаўнічая з керамікі;
  • плітка керамічная паліваная;
  • санітарна-тэхнічныя вырабы з керамікі;
  • ампулы шкляныя;
  • іншыя радыятары і іх часткі з чорных металаў;
  • машыны сельскагаспадарчыя для падрыхтоўкі і апрацоўкі глебы і іх часткі;
  • пральныя машыны;
  • мэбля для сядзення і яе часткі;
  • мэбля іншая і яе часткі.

Такім чынам, увоз тавараў будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях, што выдаюцца МАРГ па ўзгадненні з канцэрнамі Беллеспаперапрам, Белдзяржхарчпрам і іншымі.

Папярэдні матэрыял
Прэзідэнт Польшчы заўтра сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай
Наступны матэрыял
New York Times: Беларускі авіядыспетчар прадаставіў Польшчы інфармацыю па справе Пратасевіча

Iншыя матэрыялы