Прэзідэнт Польшчы заўтра сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай

Прэс-служба Святланы Ціханоўскай
4 хв.

In English: The President of Poland will meet with Sviatlana Tsikhanouskaya tomorrow
На русском языке: Президент Польши завтра встретится со Светланой Тихановской

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заўтра сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай. Пра гэта сказана на сайце польскага прэзідэнта. Паведамляецца, што сустрэча пачнецца заўтра ў 12:15 у Прэзідэнцкім палацы.

«Святлана Ціханоўская — лідар дэмакратычных сілаў Беларусі і прадстаўляе значную частку беларусаў. Мы ўспрымаем яе як чалавека, які гаворыць ад імя беларускага народа. Мы цэнім той факт, што ўся беларуская апазіцыя паводзіла сябе вельмі годна ў адносінах да Польшчы падчас гібрыднай аперацыі Лукашэнкі і што яна выразна і наўпроста сказала свету, што дыктатар нясе поўную адказнасць за крызіс на мяжы. Мы, у сваю чаргу, выразна заявілі, што Польшча знаходзіцца ў спрэчцы з Лукашэнкам, а не з беларусамі», — сказаў дзяржаўны сакратар Канцылярыі Прэзідэнта Польшчы, Якуб Кумох.

Акрамя таго, дзяржсакратар канцылярыі польскага прэзідэнта паведаміў, што сітуацыя ў Беларусі і падтрымка Польшчай дэмакратыі ў Беларусі будзе галоўнай тэмай выступу прэзідэнта Польшчы на ​​саміце па дэмакратыі, які адбудзецца ў гэты дзень у Вашынгтоне.

Папярэдні матэрыял
Нямецкая Dr. Theiss заявіла, што не спыніць рэкламу на дзяржТБ у 2021 годзе
Наступны матэрыял
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне шэрагу імпартных тавараў з Украіны

Iншыя матэрыялы