In English:
Belarus and Russia to hold exercise at the border with Ukraine
На русском языке:
Беларусь с Россией проведет учения на границе с Украиной
Афіцыйны Мінск плануе правесці з Расіяй шэраг мерапрыемстваў па прыкрыцці паўднёвых межаў краіны. Пра гэта заявіў па выніках нарады з Лукашэнкам міністр абароны Віктар Хрэнін.
Ён адзначыў, што ў 2022 годзе ў Беларусі і Расіі не запланавана буйных вучэнняў накшталт «Захаду» або «Шчыта Саюза». Пры гэтым запланаваны «комплекс мерапрыемстваў на сярэднетэрміновую перспектыву па прыкрыцці паўднёвых межаў Беларусі».
«Мы плануем правядзенне вучэння сумесна з нашымі калегамі, асноўным стратэгічным саюзнікам — Расійскай Федэрацыяй», — сказаў Хрэнін.
Паводле інфармацыі motolko.help, ужо сёння 6-я асобная гвардзейская механізаваная брыгада, якая размяшчаецца ў ваенным гарадку Фолюш пад Гроднам, павінна вылучыцца на мяжу ў поўным складзе з поўным камплектам узбраення. Мяркуючы па наяўнай інфармацыі, можна меркаваць, што танкавая брыгада адправіцца на мяжу з Украінай.
Калі ў вас ёсць інфармацыя аб перамяшчэнні вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі — паведаміце нам у @motolko_bot.