Беларусаў зноў заклікаюць на зборы? Насамрэч правядзенне вайсковых збораў і не спынялася

Белновости
4 хв.

На русском языке: Беларусов вновь призывают на сборы? На самом деле проведение военных сборов и не прекращалось

Выданне «Наша Ніва» паведаміла, што ў Беларусі зноў сталі заклікаць ваеннаабавязаных на вайсковыя зборы. Няма сумневаў, што людзей сапраўды выклікаюць на зборы, але ёсць адзін нюанс.

Справа ў тым, што правядзенне збораў (вучэбных і па праверцы мабілізацыйнай гатоўнасці воінскіх часцей) з ваеннаабавязанымі, якія знаходзяцца ў запасе, праходзяць пастаянна і гэта нармальная сітуацыя.

Напрыклад, паводле нашых звестак, у студзені 2023 года ваеннаабавязаныя, якія знаходзяцца ў запасе, прыцягваліся да прывядзення ў гатоўнасць батальёна матэрыяльнага забеспячэння 11-й механізаванай брыгады і батальёна сувязі 72-га аб’яднанага навучальнага цэнтра. Акрамя таго, у канцы месяца асобныя ваенкаматы паведамлялі аб адпраўцы афіцэраў запасу на зборы.

Таксама варта ўзгадаць, што з-за значнага павелічэння расходаў на абарону ў мясцовых бюджэтах можна чакаць павелічэння ў 2023 годзе колькасці збораў рэзервістаў часцей тэрытарыяльнай абароны, а таксама закупак рыштунку для тэрытарыяльных войск.

Нагадаем, што ў 2023 годзе МА РБ збіраецца прызваць на зборы ўсяго 9 тысяч рэзервістаў.

Папярэдні матэрыял
BYPOL: у МУС назіраецца адток платнай агентуры
Наступны матэрыял
Беларускія «рэйкавыя партызаны» прыгавораныя да 14 і 16 гадоў калоніі

Iншыя матэрыялы