На русском языке:
Беларусбанк потерял возможность получать международные переводы в долларах США
На сайце Беларусбанка ў раздзеле міжнародныя пераводы больш няма рэквізітаў для атрымання міжнародных пераводаў у далярах ЗША (USD), з даступных ёсць толькі рахункі ў: еўра, расійскіх рублях, злотых і тэнге.
Акрамя таго, паведамляецца, што банк больш не ажыццяўляе міжнародныя пераводы ў: канадскіх далярах (CAD), дацкіх кронах (DKK), фунтах стэрлінгах (GBP), швейцарскіх франках (CHF) і шведскіх кронах (SEK).
У верасні 2021 года мы пісалі, што нямецкі Deutsche Bank закрыў карэспандэнцкія рахункі Беларусбанка ў далярах, еўра і фунтах. Аднак на той момант у Беларусбанка быў і іншы рахунак у USD у амерыканскім Citibank. Што ж тычыцца еўра і фунтаў, то заменай выступілі рахункі ў еўрапейскім філіяле расійскага банка ВТБ.
Як мяняліся карэспандэнцкія рахункі Беларусбанка ў USD / motolko.help
І так бы ўсё і было, вось толькі ў лютым 2022 года Citibank закрыў карэспандэнцкі рахунак Беларусбанка. Яны змянілі яго на рахунак у ПАТ «Маскоўскі крэдытны банк», які трапіў у 6-ы пакет санкцый ЕС і 14 чэрвеня быў адключаны ад SWIFT. Цяпер у Беларусбанка няма ўвогуле ніякага рахунку ў доларах ЗША.
А што з рахункамі ў канадскіх далярах, кронах, фунтах і франках?
Каб зразумець, як мянялася сітуацыя ў банка з пераводамі ў гэтых валютах, звернемся да сэрвісу Wayback Machine. Бачым, што ў снежні 2020 года ў банка былі кар-рахунку для міжнародных пераводаў у 10-і валютах, праз год, у снежні 2021 года — ужо ў 7-і, а на сённяшні дзень — усяго ў 4-х.
Такім чынам можна зразумець, якія банкі закрылі рахункі ці самі патрапілі пад санкцыі і перасталі аказваць паслугі Беларусбанку за апошнія 1,5 гады:
🇦🇹 Raiffeisen Bank International (EUR, CAD, DKK)
🇩🇪 Deutsche Bank (USD, EUR, GBP)
🇺🇸 Citibank (USD, GBP)
🇵🇱 mBank (PLN)
🇨🇭 Credit Suisse (CHF, SEK)
🇷🇺 Сбербанк (RUB)
🇷🇺 Банк ВТБ (RUB, EUR, GBP)
🇷🇺 Маскоўскі крэдытны банк (USD)
Нагадаем, у канцы чэрвеня 2021 года Беларусбанк патрапіў пад сектаральныя санкцыі ЕС, а міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings адклікала рэйтынгі Беларусбанка і Белінвестбанка. Апошні, да ўсяго, яшчэ і быў адключаны ад SWIFT 14 чэрвеня 2022 года.