На русском языке:
Беларускі Гаюн: Комментарий к информации о подготовке к переброске российских войск в Беларусь
15 траўня Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі апублікавала інфармацыю аб правядзенні падрыхтоўкі да перакідання расейскіх войскаў на тэрыторыю РБ. Гэтая інфармацыя выклікала вялікі грамадскі рэзананс, таму «Беларускі Гаюн» хоча пракаментаваць яе са свайго боку.
Варта адзначыць, што правядзенне падрыхтоўкі не азначае рэальнага перакідвання войскаў. Раней былі прыклады, калі сумесныя вучэнні, якія павінны былі праходзіць у Беларусі з удзелам расійскіх войскаў, адмяняліся (пра гэта ніжэй).
На падставе наяўнай інфармацыі і папярэдняга досведу, магчымыя наступныя мэты падрыхтоўкі да перакідання расійскіх войскаў у Беларусь:
- Падрыхтоўка да вучэнняў «рэгіянальнай групоўкі войскаў» Беларусі і Расіі, якія запланаваныя на тэрыторыі РБ у 2025 г. Для правядзення вучэнняў спатрэбіцца перакідка расійскага кантынгенту ў Беларусь. Адпаведна, ужо можа ісці падрыхтоўка (праверка) чыгуначнай-інфраструктуры для прыёму войскаў. Гэты варыянт пакуль можна разглядаць як найболей верагодны.
Па досведзе адмененых вучэнняў «Шчыт Саюза-2023», вучэнні ў 2025 г. на тэрыторыі РБ могуць яшчэ і не адбыцца. Яшчэ можна ўзгадаць вучэнні АДКБ «Баявое брацтва-2023», якія праходзілі ў верасні 2023 г. у РБ, у якіх прыняў удзел вельмі сціплы па колькасці расійскі кантынгент.
- Падрыхтоўка мабілізаваных грамадзянаў РФ на палігонах у Беларусі (як гэта ўжо адбывалася ў 2022-2023 гг.). Варта адзначыць, што апошнія расійскія мабілізаваныя зʼехалі з Беларусі ў ліпені 2023 г. З гэтага можна зрабіць выснову, што патрэбы ў інфраструктуры для іх падрыхтоўкі ў Расіі не было, хаця рэкрутынг новых салдат у арміі РФ ідзе пастаянна. Таму такі сцэнар можна разглядаць толькі ў тым выпадку, калі аднамомантна будзе мабілізаваная колькасць навабранцаў, якая перавышае магчымасці расійскай інфраструктуры.
- Падрыхтоўка новай наземнай аперацыі з тэрыторыі Беларусі (як гэта ўжо адбывалася ў лютым 2022 г.). У адрозненне ад 2022 г., калі прысутнічаў элемент нечаканасці, у 2024 г. паўночная мяжа Украіны ўмацавана ў інжынерных адносінах, а перамяшчэння войскаў не застануцца незаўважанымі. На тэрыторыі Беларусі ўсё гэтак жа ўвесь час размяшчаецца малалікі кантынгент РФ, а новых салдат не прыбыло.
- Іншыя непрагназуемыя падзеі, якія могуць стаць падставай для перакідкі расейскіх войскаў у Беларусь. Напрыклад, для эскалацыі на мяжы з краінамі НАТА і інш.
Мы будзем уважліва сачыць за любымі зменамі сітуацыі і публікаваць на афіцыйных рэсурсах маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн».
Cоцсеткі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн»: Twitter, Telegram, Cайт, Анлайн-мапа ваеннай актыўнасці.