У міграцыйным крызісе вінаватая Масква? Нямецкі міністр выступіў са зваротам

Soeren Stache / dpa-Zentralbild / ZB
2 хв.

На русском языке: В эмиграционном кризисе виновата Москва? Немецкий министр выступил с заявлением

Саюз федэральнай паліцыі Германіі заклікаў увесці часовы кантроль на мяжы з Польшчай. Прычына – тысячы нелегальных мігрантаў з Блізкага Усходу, якія накіроўваюцца з Польшчы ў ФРГ. Вядома, што ў Еўрасаюз яны трапляюць з Беларусі, улады якой па шматлікіх сведчаннях наўмысна арганізавалі паток мігрантаў, каб дапамагчы ім незаконна перасекчы мяжу з ЕС. Аднак міністр унутраных спраў Брандэнбурга Міхаэль Шцюбген сумняецца, што справа толькі ў Беларусі.

Deutschlandfunk паведамляе, што кіраўнік МУС Брандэнбурга адхіліў патрабаванні аб закрыцці нямецка-польскай мяжы для абмежавання незаконнай іміграцыі праз Беларусь і намякнуў, што міграцыйны крызіс на межах з ЕС арганізаваны Масквой, таму рашэнне трэба шукаць там.

Нагадаем, 7 кастрычніка дэпутаты Еўрапарламента прынялі рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі ў якой заявілі, што Крэмль датычны да арганізацыі міграцыйнага крызісу на межах Беларусі з ЕС. Міхаэль Шцюбген выказаўся ў падобным ключы. Вось, як яго цытуе выданне Rnd.de:

«У мяне ёсць сумненні, што часовы кантроль на мяжы вырашыць праблему i папярэдзiць пра спіралі эскалацыі на нямецка-польскай мяжы. Пагранічны кантроль або нават закрыццё межаў створаць велізарную нагрузку на паўсядзённае жыццё дзясяткаў тысяч немцаў і палякаў у прыгранічных раёнах. Прычына бежанцаў – у Мінску, рашэнне – у Маскве».

Паводле яго слоў, са жніўня ў Федэратыўную Рэспубліку без дазволу на новы маршрут эвакуацыі ўехалі больш за 4300 чалавек.

«Кожны дзень [у Нямеччыну] прыбывае больш за 100 бежанцаў. Гэта нагружае нашу іміграцыйную службу да мяжы яе ўстойлівасці», – цытуе Inforadio словы кіраўніка МУС Брандэнбурга.
Папярэдні матэрыял
Нячоткія пацаны. Як па ТБ паказваюць сілавікоў, а беларусы з гэтага смяюцца
Наступны матэрыял
Дырэктар «МТС», прызначаны Лукашэнкам, пачаў з закручваць гайкі?

Iншыя матэрыялы