«Беларускі Гаюн» публікуе перахоп перамоваў ПКС РФ

coollib.com
5 хв.

На русском языке: «Беларускі Гаюн» публикует перехват переговоров ВКС РФ

Маніторынгавая група праекта «Беларускі Гаюн» і рэдакцыя motolko.help атрымалі перахоп перамоваў ПКС РФ ад 4 красавіка 2022 года. З іх выходзіць, што ўвечары, у раёне 20:00 з ваеннага аэрадрома «Зяброўка» (Гомельская вобласць, Беларусь) пайшлі на ўзлёт 6 верталётаў ПКС РФ, якія ўзялі курс на ваенны аэрадром «Шаталова» (Смаленская вобласць, РФ).

А далей высветлілася, што адзін з верталётаў ПКС РФ з рэгістрацыйным нумарам RF-04812 адхіліўся ад курсу ў РФ і пайшоў на поўдзень / паўднёвы ўсход, у бок перасячэння межаў РБ-РФ-Украіна.

Астатнія верталёты пачалі вяртацца, і на працягу гадзіны верталёт з рэг.нумарам RF-90665 матаўся па Гомельскай вобласці, Беларусі спрабуючы знайсці і дагнаць борт, але, у выніку, так і не знайшоў.

«812-й, ты дзе зараз знаходзішся, скажы чэсна?

Цімурчык, бл*ць, скажы нам, калі ласка, па-руску. Вы засталіся там ці не?», — казаў пілот аднаго з верталётаў у групе.

Больш за тое, у запісе перамоваў можна пачуць, што пілот аднаго з верталётаў і дыспетчар як мінімум 25 разоў спрабавалі звязацца з экіпажам, які ўцёк. Куды менавіта падзеўся борт — нам не вядома, аднак нагадаем, што «Украбаронпром» гатовы выплаціць $500 000 за захоплены або сагнаны верталёт у працоўным стане.

Магчыма, пілот верталёта проста вырашыў зрабіць правільны выбар.

Відэа з перахопленымі перамовамі гледзіце тут.

Падтрымаць каманду праекта: PayPal | Крыпта

Папярэдні матэрыял
Ціханоўская: «Пакажыце гэтае відэа сваякам і сябрам, якія не бачылі ці не хацелі бачыць фота з Украіны»
Наступны матэрыял
Шматдзетная маці вярнула ў адміністрацыю Лукашэнкі ордэн Маці ў знак пратэсту супраць вайны

Iншыя матэрыялы