In English:
Belarusian Hajun: Tanks of the 120th Brigade were redeployed to the Lithuanian border
На русском языке:
Беларускі Гаюн: В приграничье с Литвой переброшены танки 120-й бригады
Паводле інфармацыі праекта «Беларускі Гаюн», сёння ноччу на чыгуначную станцыю Гудагай (9 км ад мяжы з Літвой) прыбыў эшалон з не менш як 20-цю адзінкамі тэхнікі УС РБ. Вядома, што сярод тэхнікі ў эшалоне прыбыло не менш за 10-15 танкаў Т-72Б/Б3, БТРы, БМП і МТ-ЛБ.
Перакідванне тэхнікі 120-й брыгады ВС РБ / Беларускі Гаюн
Ёсць падставы меркаваць, што ў Гудагай быў перакінуты эшалон з тэхнікай 120-й брыгады ВС РБ (дыслакуецца ва Уруччы, Мінск). Фарміраванне эшалона адбывалася на працягу ўсяго дня, 5 красавіка, на станцыі Азярышча, адкуль эшалон адправіўся і ў раёне 22 гадзіны таго ж дня.
Таксама ўчора раніцай МА РБ паведаміла, што вайскоўцы аднаго з механізаваных батальёнаў 120-й брыгады падрыхтаваліся да здзяйснення маршу ў прызначаны раён для выканання далейшых задач па прызначэнні. МА РБ прадэманстравала на фатаграфіях не менш за 15 БТРаў і 3 МАЗа брыгады, якія, як паведамлялася, здзяйсняюць марш па дарогах у суправаджэнні ДАІ. Адзначым, што канчатковы пункт прызначэння не называўся, а на адным з грузавікоў былі знакі абазначэння небяспечных грузаў пры гэтым лічбавае абазначэнне грузу было замазана. Хутчэй за ўсё ў грузавіку перавозіліся боепрыпасы.
Марш тэхнікі 120-й брыгады УС РБ / МА РБ
Нагадаем, што 3 красавіка МА РБ абʼявіла пра пачатак чарговай праверкі боегатоўнасці аднаго са злучэнняў УС РБ. Сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вольфавіч тады паведаміў, што ў рамках праверкі адно з падраздзяленняў УС РБ будзе выведзена на палігоны і розныя ўчасткі мясцовасці. Плануецца выхад падраздзяленняў да дзяржаўнай граніцы, тэрміны праверкі абазначаліся як «на працягу месяца».