Беларускі стартап PandaDoc ацэнены ў $1 млрд

хв.

Cтартап беларускай ІТ-кампаніі PandaDoc завяршыў раўнд фінансаванне С, у межах якога ацэнены як мінімум у $ 1млрд. Дакладная сума фінансавання ў гэтым раўндзе не раскрываецца.

«Мы плануем пашыраць і паглыбляць тыя вобласці, у якіх мы ўжо працуем. […] У той жа час плануем выйсці на сусветны рынак у гэтым годзе і інвеставаць у лакалізацыю і міжнародны рост», — сказаў Мікіта Мікада, сузаснавальнік PandaDoc.

Стартап PandaDoc дазваляе карыстальнікам ствараць, публікаваць і падпісваць афіцыйныя дакументы ў інтэрнэце. На бягучы момант ім карыстаюцца прыкладна ў 130 краінах, за апошні год база карыстальнікаў вырасла на 80%, а выручка падскочыла на 63%.

Папярэдні матэрыял
У Нацыянальным аэрапорце знаходзіцца каля 450 мігрантаў
Наступны матэрыял
У Мінск прылятаў самалёт Вайскова-паветраных сілаў Швейцарыі

Iншыя матэрыялы