У Нацыянальным аэрапорце знаходзіцца каля 450 мігрантаў

Фото: Vasyatka1 / Wikimedia.org
2 хв.

Па нашай інфармацыі, мігрантаў працягваюць масава прывозіць у Нацыянальны аэрапорт. Літаральна ўчора ўвечары пісалі, што ў MSQ прыляцеў чарговы борт з Сірыі.

Акрамя таго, нам вядома, што грамадзяне з Ірака і суседніх краін прыбываюць на самалётах з Ерэвана, Стамбула, Бейрута і ААЭ.

«Ляцеў на мінулым тыдні, нашых — адсоткаў 10, а астатнія — іранскія турысты з дзецьмі і бауламі…. Па-англійску нi слова, па рэакцыі сцюардэс зразумеў, што гэтая з’ява носіць рэгулярны характар», — распавялі рэдакцыі motolko.help.

У Нацыянальным аэрапорце знаходзіцца каля 450 мігрантаў

На фота — пасажыры з Ірака ў чаканні пасадкі на борт Belavia ў Мінск. Фота з мінскага аэрапорту, на жаль, апублікаваць мы не можам з мэтаў бяспекі для аўтараў фота.

Іх стала настолькі шмат, што афармляць проста не паспяваюць, консульскі аддзел працуе ва ўзмоцненым рэжыме, але і гэта не дапамагае. Толькі ўчора ў транзітнай зале мінскага аэрапорта знаходзіліся каля 450 грамадзян з арабскіх краін.

Наколькі нам стала вядома, гэтая сітуацыя ўтварылася не ўчора-пазаўчора, многія мігранты сядзяць там ужо больш за 5 дзён.

«Ужо другі тыдзень консульскі пункт у аэрапорце акупаваны і немагчыма зарэгістраваць рэальных турыстаў, каб атрымаць візы. Людзі начуюць, каб зарэгістраваць турыстаў. Невядомыя кампаніі здаюць дакументы пачкамі, з памылкамі і, вось цуд, усе прымаюць. Усе мы выдатна разумеем, што там за «турысты», — распавялі нам.

Больш за тое, паведамляюць, што пасажыраў міжнародных рэйсаў сустракаюць «на зямлі», без доступу ў транзітную залу, каб нідзе не ўсплылі фатаграфіі збору людзей, якія, у прамым сэнсе, там жывуць.

Папярэдні матэрыял
Прэзідэнты Літвы, Польшчы і Латвіі гаварылі пра Беларусь у сваіх выступах на Генасамблеі ААН
Наступны матэрыял
Беларускі стартап PandaDoc ацэнены ў $1 млрд

Iншыя матэрыялы