На русском языке:
Беларусским рельсовым партизанам грозит смертная казнь
У Беларусі з моманту пачатку наступу Расіі на Украіну пачалася «рэйкавая вайна». Пасля ўдалых падпалаў рэлейных шаф партызанамі, сілавікам усё ж удалося затрымаць частку з іх, да якіх падчас затрымання прымянілі агнястрэльную зброю.
За падпал рэлейнай шафы траім беларусам пагражае смяротнае пакаранне, паведамляе праваабарончая арганізацыя «Вясна».
Рэйкавыя партызаны Дзяніс Дзікун, Алег Малчанаў і Дзмітрый Равіч / Вясна96
Па заяве МУС РБ, дзеянні партызан «нанеслі шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», і расцэньваюцца як «здрада Радзіме». Праваабаронцы назвалі імёны «рэйкавых партызан» – гэта Дзяніс Дзікун, Алег Малчанаў і Зміцер Равіч. Іх затрымалі 4 сакавіка ў Светлагорску. У чэрвені 2022 года КДБ унёс палітвязняў у «спіс тэрарыстаў».
На сённяшні дзень у Беларусі 1228 палітвязняў. З 24 лютага за антываенныя пратэсты было затрымана больш за 1500 чалавек.