In English:
Belarusian security forces brought a new group of migrants to the border of Poland
На русском языке:
Беларусские силовики привели к границе Польши новую колонну мигрантов
У сеціве з’явіліся відэа з новай калонай мігрантаў, якія арганізавана рухаюцца па тэрыторыі Беларусі да польскай мяжы.
Збор людзей быў на запраўцы каля КПП, як і ў панядзелак 8 лістапада, калі беларускія сілавікі прывялі да мяжы першую калону.
Пра планы беларускіх сілавікоў падвесці да мяжы новую хвалю мігрантаў стала вядома загадзя. «Традыцыйны» натоўп людзей з бауламі і палаткамі заўважылі каля Палаца Спорту і гандлёвага цэнтра Galleria Minsk на Пераможцаў. Аналагічная сітуацыя назіралася гэтымі днямі ў Брэсце.
Нагадаем, на беларуска-польскай мяжы сёмы дзень знаходзіцца больш за тысячу мігрантаў з Блізкага Усходу. Яны начуюць у буданах і палатках, хварэюць, вядома пра некалькі смерцяў. Да мяжы іх даставілі беларускія сілавікі і не далі легальна трапіць у Польшчу праз афіцыйны памежны пераход. З таго часу мігранты апынуліся ў пастцы: пакуль палякі не пускаюць іх на тэрыторыю Польшчы, беларускія сілавікі не дазваляюць вярнуцца ў Беларусь. У ЕС лічаць, што беларускія ўлады штучна арганізавалі паток бежанцаў з Блізкага Усходу і называюць гэта гібрыднай агрэсіяй.