На русском языке:
Беларусcкую молодежь отправили в Питер на пропагандистское мероприятие с ВС РФ, а для школьников провели онлайн-урок — «была Блокада»
У беларускіх школах прайшлі дзясяткі мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю зняцця блакады Ленінграда, многія з іх праводзіліся сумесна з удзельнікамі з РФ. Напрыклад, беларускіх школьнікаў падключалі да расійскага анлайн-урока «Быў горад – фронт, была Блакада».
Акрамя таго, настаўнікі адразу некалькіх беларускіх школ і сябры БРСМ былі накіраваныя ў Піцер на імпрэзу «Унукі Перамогі. Ленінград», дзе ім актыўна навязвалася расійская прапаганда:
- Удзельнікамі былі і маладыя людзі з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны (Луганскай, Данецкай, Херсонскай, Запарожскай абласцей);
- Спікерамі – салдаты УС РФ;
- Таксама ўдзельнікаў мерапрыемства апранулі ў форму з расійскай сімволікай і адправілі ў ролі масоўкі на адкрыццё мемарыяльнага комплексу ў Гатчынскім раёне, дзе былі Пуцін і Лукашэнка.
Эксперты лічаць, што ўлічваючы факт стварэння сумеснай камісіі па гісторыі і актывізацыі дзейнасці расійскіх структур у Беларусі, выпадкі ўдзелу беларускіх дзяцей і моладзі ў такіх мерапрыемствах будуць узмацняцца і найперш праз тэму т.зв. Вялікай Айчыннай вайны, якая зʼяўляецца адной з асноў праўладнай ідэалогіі ў Беларусі і актыўна выкарыстоўваецца Расіяй для папулярызацыі прапаганды.
Падрыхтавана маніторынгавай групай @iSANS_Belarus.