In English:
Belarusians joined rallies in solidarity with Ukraine in more than 30 cities around the world
На русском языке:
Беларусы присоединились к акциям солидарности с Украиной более чем в 30 городах мира
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Сёння, у другую гадавіну поўнамаштабнага пачатку вайны, беларусы выходзяць на акцыі ў розных краінах, гарадах і нават кантынентах. Дакладна вядома пра акцыі ў 32 гарадах 18 краін: у Варшаве, Вільні, Рызе, Кракаве, Беластоку, Шчэцыне, Быдгашчы, Таруні, Берліне, Франкфурце, Мюнхене, Празе, Тбілісі, Мілане, Парыжы, Ліоне, Лондане, Вене, Осла, Ставангеры, Люксембурзе, Нью-Ёрку, Вашынгтоне, нават Сіднэі і іншых.