Беларусы стварылі запыт на даданне беларускай мовы ў папулярным мабільным дадатку Сaptions, які дазваляе аўтаматычна дадаваць субцітры на вашае відэа з дапамогай штучнага інтэлекту.
Адзначым, што зʼяўленне беларускай мовы ў Сaptions дазволіць кожнаму беларусу не толькі генераваць прывабныя сабы па-беларуску літаральна ў два клікі, але ў будучыні і перакладаць на беларускую мову відэа агучаныя на ангельскай, нямецкай ды іншых мовах, як гэта ўжо рэалізавана напрыклад для АI-перакладу з французскай на ангельскую.
На дадзены момант запыт на даданне беларускай мовы ў Сaptions патрымалі ўжо больш за 260 карыстальнікаў, але трэба яшчэ больш, каб стваральнікі прыкладання як мага хутчэй распачалі працэс.
Каб падтрымаць запыт, пераходзьце па спасылцы і націскайце стрэлку ўверх, і пасля проста аўтарызуйцеся. Гэта зойме ўсяго 15 секунд!