5 хв.

Беларус з выдавецтва «Трасянкус» выклаў у агульны доступ поўны нейрасеткавы пераклад на беларускую мову гульні S.T.A.L.K.E.R. 2: Сэрца Чарнобыля.

Паведамляецца, што на беларускую мову перакладзеныя ўсе тэксты гульні: сабы дыялогаў, меню, падказкі, мапа і г.д.

Беларусы пераклалі S.T.A.L.K.E.R. 2 на беларускую мову

Сталкер 2 на беларускай мове / x.com/zmiecer

«Гэта поўны пераклад, гульню можна цалкам прайсці на беларускай мове. Пераклад нашмат якасней за паганы промт 90-ых, але вядома спатрэбілася шмат дапрацоўкі», — паведамляе перакладчык.

Беларусы пераклалі S.T.A.L.K.E.R. 2 на беларускую мову

Сталкер 2 на беларускай мове / x.com/zmiecer

Вядома ж хібы ўсё адно засталіся, бо ў гульні дзясяткі тысяч радкоў. Але аўтар піша, што працягне дапрацоўваць пераклад і будзе рады дапамозе іншых. Адзначым, што чалавек ужо не першы раз перакладае гульні на нашую мову. Раней, ён жа зрабіў якасны пераклад вядомай Baldur’s Gate 3.

Беларусы пераклалі S.T.A.L.K.E.R. 2 на беларускую мову

Сталкер 2 на беларускай мове / x.com/zmiecer

Але галоўнае, што пераклад новага Сталкера ўжо дасяжны да спампоўкі.

Спампаваць можна тут

Папярэдні матэрыял
Беларуская выцінанка ўключаная ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА
Наступны матэрыял
Ваенная актыўнасць у Беларусі ў лістападзе 2024 году. Коратка.

Iншыя матэрыялы