Беларусы стварылі нейрамадэль агучкі на беларускай мове: паспрабаваць можна ўжо зараз!

5 хв.

У сеціве з’явілася дэма-версія ШІ-агучкі тэкстаў на беларускай мове. Дзякуючы распрацоўшчыкам ужо можна ператварыць у аўдыя ваш беларускі тэкст, агучыўшы яго рознымі галасамі, альбо загрузіць уласны файл з вашым голасам і агучыць ім які заўгодна новы тэкст.

Паспрабаваць можна тут.

Стваральнікі адзначаюць, што на дадзены момант праект знаходзіцца ў стадыі бэта, то бок прама зараз кожны можа далучыцца да распрацоўкі і дапамагчы ствараць сапраўды годную беларускамоўную нейрасеткавую агучку.

Якім чынам можна дапамагчы?

Ахвяраваць свой голас.

Калі вы хочаце, каб у будучыні ШІ змог агучваць тэксты менавіта вашым голасам, тым больш вы ўжо маеце досвед у запісах аўдыёкніг ці відэа, то можна ахвяраваць свой голас на сайце donar.by, зрабіўшы якасныя запісы (стаць узорным донарам).

Знайсці добры голас і палепшыць яго.

Калі вы маеце досвед працы з Common Voice, то можна заняцца пошукам у бібліятэцы галасоў, знайсці неабходным і палепшыць яго якасць іншымі нейрасеткамі.

Прапанаваць вашую ідэю і далучыцца да аднадумцаў.

Любая ідэя ў гэтай справе і любая дапамога будзе каштоўнай, таму можна далучыцца да чату — @belarusai, дзе ў галінцы «Навучанне» прапануйце дапамогу альбо вашую ідэю. На дадзены момант, стваральнікі таксама шукаюць ML-спецыяліста, які займаецца навучаннем TTS Text to Speech мадэлей.

Папярэдні матэрыял
Мінімум 8 «шахедаў» за ноч зайшлі ў Беларусь
Наступны матэрыял
Мінімум 1 «шахед» уначы заляцеў у Беларусь

Iншыя матэрыялы