«Да рэжыму прыйшло разуменне, што яны страцілі манаполію на прадстаўленне Беларусі ў ААН»: Валерый Кавалеўскі аб бурнай рэакцыі рэжыму Лукашэнкі на дзейнасць Ціханаўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінета

Офис Светланы Тихановской
4 хв.

In English: Valery Kavaleuski about the violent reaction of the Lukashenka regime to the activity of Tsikhanouskaya and the United Transition Cabinet
На русском языке: Валерий Ковалевский о бурной реакции режима Лукашенко на деятельность Тихановской и Объединенного переходного кабинета

Сёння МЗС Макея прыняла рашэнне скараціць штат эстонскай амбасады ў РБ да мінімуму, абвінаваціўшы эстонскае кіраўніцтва ў «непаважлівым стаўленні да суверэнітэту» Беларусі.

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі распавёў «Нашай Ніве», што, на ягоную думку, выклікала такую ​​рэакцыю з боку рэжыму.

Кавалеўскі лічыць, што ўдзел міністра замежных спраў Эстоніі Урмас Рэнсалу ў мерапрыемствах на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Йорку разам са Святланай Ціханоўскай заахвоціў МЗС Макея ўступіць у канфлікт з МЗС Эстоніі.

Па словах прадстаўніка Абʼяднанага пераходнага кабінета, рэжым усвядоміў, што зараз менавіта Святлана Ціханоўская прадстаўляе беларусаў на міжнароднай пляцоўцы, а Лукашэнка і яго чыноўнікі страцілі манаполію на прадстаўленне Беларусі ў ААН.

«Я магу запэўніць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, Міністэрства замежных справаў, што мы працягнем нашую працу, што нашая прысутнасць у ААН будзе пашырацца. Там, дзе мы можам дастукацца, там, дзе мы можам распавесці пра сітуацыю ў Беларусі, там, дзе мы можам дабіцца дадатковай падтрымкі беларускаму народу ў барацьбе за нашу свабоду і за дэмакратыю ў Беларусі», – адзначыў Валерый Кавалеўскі.

Папярэдні матэрыял
Паведамленне аб праверцы дадзеных студэнтаў ваенкаматам з'яўляецца фэйкавым, а сайт БДТУ узламаны?
Наступны матэрыял
На канале «Жыццё-маліна» выйшла інтэрвʼю з Дзмітрыем Крукам – эканамістам і старшым навуковым супрацоўнікам BEROC.

Iншыя матэрыялы