На русском языке:
Беларусы смогут поступать в польские ВУЗы без результатов ЦТ и ЦЭ
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета атрымала адказ на афіцыйны запыт аб прызнанні адукацыі, атрыманай у РБ, для паступлення на навучанне ў Польшчы.
Спецыялісты міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы па даручэнні дырэктара дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Клаўдзіі Торэс-Бартызэль паведамілі, што Мінадукацыі Польшчы прапанаваў унесці змены ў законапраект, які зараз рыхтуецца МЗС РП.
Прапанова ў тым, каб ад кандыдатаў на навучанне ў Польшчы не патрабавалі даваць вынікі экзаменаў ЦТ і ЦЭ, якія яны здавалі ў Беларусі.
Новыя правілы павінны ўступіць у сілу з 1 ліпеня 2025 г. Але заявы, пададзеныя ў кураторыум асветы і не разгледжаныя да 30 чэрвеня 2025 года, будуць разглядацца з улікам гэтых змен.
Нагадаем, што ў 2022 г. рэжым у Беларусі разарваў пагадненне з Польшчай аб узаемным прызнанні дакументаў аб вышэйшай адукацыі, а ў 2023 г. прыпыніў і дзеянне пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі.