In English:
Belavia has lost 12 aircraft in a month
На русском языке:
Belavia лишилась 12 самолётов за месяц
На мінулым тыдні мы публікавалі інсайд, дзе распавялі, што авіякампанія «Белавія» з 26 кастрычніка адправіла на захоўванне або перадала партнёрам 10 сваіх бартоў. За апошнія два дні да гэтага спісу дадаліся яшчэ два Embraer E175LR.
22 лістапада ў 18:34 у Баку прызямліўся Embraer E175LR авіякампаніі «Белавія» з рэгістрацыйным нумарам EW-531PO. А сёння ў 15:11 туды вылецеў яшчэ адзін Embraer з рэгістрацыйным нумарам EW-554PO. Такім чынам, пачынаючы з 17 лістапада авіяперавозчык адправіў у Азербайджан ужо 5 сваіх самалётаў, а ўсяго ў розныя краіны было перададзена ўжо 12 бартоў.
Самалёт Embraer E175LR з нумарам EW-554PO ляціць з Мінска ў Баку 23.11.2021 / flightradar24
Па інфармацыі motolko.help, ад 5 да 7 самалётаў могуць быць перададзеныя на абслугоўванне найбуйнейшай азербайджанскай авіякампаніі Azerbaijan Airlines. Мяркуючы па складзе іх авіяпарку, у іх ужо ёсць 8 бартоў серыі Embraer E190, якія выкарыстоўваюцца іх даччынай бюджэтнай авіякампаніяй Buta Airways. Такім чынам, авіякампанія можа быць дапушчана да эксплуатацыі Embraer E175LR і E195LR, якія ўжо знаходзяцца ў Баку.