In English:
«No answer»: Peskov did not answer the question whether Russia is ready to transport Belarusian potash
На русском языке:
«Без ответа»: Песков не ответил на вопрос, готова ли РФ перевозить беларусский калий
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў устрымаўся ад адказу на пытанне, ці гатова Расія ўзяць на сябе транспарціроўку калію з Беларусі, перадае выданне Інтэрфакс. Акрамя таго, ён не адказаў і на пытанне, ці плануе Пуцін абмеркаваць гэтую тэму з Лукашэнкам.
«Я пакіну без адказу вашае пытанне. Адчувальная субстанцыя. Беларусія — наш партнёр, мы яе не кідаем і не кінем», — сказаў Пяскоў.
Беларускія дзяржаўныя СМІ адразу ж пачалі рэтрансляваць ягоныя словы, што «Лукашэнку не кінуць», апусціўшы пры гэтым словы пра перавозку калію.
Нагадаем, учора стала вядома, што з 1 лютага Літва скасоўвае кантракт з дзяржаўнымі чыгункамі на перавозку беларускага калію. Кабінет міністраў Літвы пагадзіўся, што пагадненне паміж Літоўскай чыгункай і «Беларуськаліем» не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі. Пра гэта заявіў міністр транспарту Літвы Марыюс Скуадзіс.