Boeing ліквідуе беларускую «дачку»

Boeing
4 хв.

На русском языке: Boeing ликвидирует беларусскую «дочку»

Гаворка пра ТАА «Боінг БЛР», якое было створана ў кастрычніку 2020 года з мэтай адказваць за камунікацыю з беларускімі кліентамі і Мінскам.

Адным з такіх кліентаў зʼяўляецца авіякампанія «Белавія», авіяпарк якой зараз складаецца з усяго 13-ці самалётаў маркі Embraer (Бразілія) і Boeing (ЗША). Бартоў амерыканскага вытворцы ў іх 8:

  • 1 – Boeing 737-8 MAX;
  • 5 – Boeing 737-800;
  • 2 – Boeing 737-300;

Нагадаем, што авіякампанія планавала пашырыць і абнавіць свой авіяпарк менавіта самалётамі маркі Boeing. З гэтай мэтай яшчэ ў 2018 годзе «Белавія» замовіла 5 бартоў з лінейкі 737 MAX 8, якія маглі б замяніць старадаўнія Boeing 737-500 і 737-300 сямейства 737 Classiс. Аднак з 5-ці бартоў беларускі авіяперавозчык атрымаў толькі адзін, які, да таго ж, доўгі час не мог увогуле нікуды лётаць пакуль РФ не дазволіла палёты 737 MAX 8 у сваёй паветранай прасторы.

Boeing ліквідуе беларускую «дачку»

Рашэнне аб ліквідацыі ТАА «Боінг БЛР» было прынята яшчэ 1 сакавіка 2023 года і зараз юрыдычная асоба знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.

Папярэдні матэрыял
«Захапляльны гатычны нуар ад адной з самых смелых тэатральных труп свету»: У Лондане адбудзецца сусветная прэм’ера спектаклю Belarus Free Theatre — «Дзікае паляванне караля Стаха»
Наступны матэрыял
«Вясна»: музыка Мікіта Найдзёнаў знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне ўжо мінімум месяц

Iншыя матэрыялы