Самалёт Пуціна ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі

Абноўлена
Абноўлена: 23 мая 2024 23:11
3 хв.

На русском языке: Самолёт Путина вошёл в воздушное пространство Беларуси 

У паветраную прастору Беларусі ўвайшоў Іл-96-300ПУ з рэгістрацыйным нумарам RA-96021. Борт вылецеў з Унукава ў 21:56 па мясцовым часе. Нумар рэйса — RSD155.

Самалёт Пуціна ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі

Прама зараз борт ужо знаходзіцца над тэрыторыяй Беларусі ў суправаджэнні знішчальнікаў і рыхтуецца да пасадкі ў Мінску. Характэрна, што яшчэ заўчора аб планаваным візіце Пуціна ў Беларусь пісаў «Беларускі Гаюн».

Сачыць можна тут.

UPD. Борт Пуціна Іл-96-300ПУ (RA-96021) здзейсніў пасадку ў Нацыянальным Аэрапорце «Менск» у 23:10.
Яго самалёт і самалёт-двайнік (прызямліўся ў 22:58) суправаджалі 4 знішчальнікі (2 ВПС РБ і 2 ПКС РФ).

Нагадаем, што да гэтага апошні раз Пуцін садзіўся ў Мінску ў 23 лістапада 2023 года – роўна паўгода таму.

Папярэдні матэрыял
Беларускія вайскоўцы падпалілі лес
Наступны матэрыял
У Беларусь прыляцеў самалёт Віктара Януковіча

Iншыя матэрыялы