Буданаў: «Трэба аддаць Лукашэнку належнае»

3 хв.

На русском языке: Буданов: «Надо отдать Лукашенко должное»

Кіраўнік украінскай разведкі Кірыл Буданаў даў інтэрвʼю праекту «Дзівуйся», дзе заявіў, што Лукашэнка, пасля вясны 2022, «не дапусціў нават спробы ўварвання».

Вось цытата Буданава: «Ён пятляе, і яму гэта ўдаецца. Калі б ён не быў такім хітрым, мы ўжо мелі б вайну і з Беларуссю, і з тэрыторыяй Беларусі, якую проста выкарыстоўвала б Расія. Гэта нам у плюс. Не будзем абяляць гэтага чалавека, але тое, што ён пасля тых страшных падзей зімы і вясны 2022 года не дапусціў нават спробы ўварвання – гэта праўда. Трэба аддаць яму належнае».

Гэтай фразай топавы ўкраінскі чыноўнік транслюе ілжывы пасыл, быццам толькі дзякуючы Лукашэнку УС РБ яшчэ не ўступілі ў вайну, прадстаўляючы Лукашэнку міратворцам і хоць неяк кантралюючым сітуацыю. А факт у тым, што Лукашэнка не адказвае за тое, ці будзе ўварванне з тэрыторыі Беларусі ці не будзе, ці будуць УС РФ у Беларусі ці не і гэтак далей.

Магчыма кіраўнік украінскай разведкі проста забыўся, што да 24.02.2022 менавіта Лукашэнка неаднаразова абяцаў, што «ніколі з Беларусі не атакуюць Украіну», тое ж казалі і яго чыноўнікі за пару дзён да ўварвання. Менавіта Лукашэнка тэрарызуе сваякоў беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за свабоду Украіны. Многія з іх аддалі свае жыцці ў барацьбе з акупантамі, якіх Лукашэнка і падтрымлівае. Ці варта аддаць яму належнае за гэта?

Папярэдні матэрыял
Ва Украіне загінулі яшчэ два беларускія добраахвотнікі
Наступны матэрыял
Трое беларусаў загінулі, адзін знік без вестак у Ізраілі

Iншыя матэрыялы