In English:
A large convoy of PMC Wagner arrived in Belarus
На русском языке:
Крупная колонна ЧВК «Вагнер» прибыла в Беларусь
Сёння раніцай, 15 ліпеня, заўважана буйная калона легкавых і грузавых аўтамабіляў на нумарах так званых ДНР/ЛНР. Сукупнасць фактараў паказвае, што гэта калона ПВК «Вагнер», якая ноччу ўехала ў Беларусь з РФ у раёне Крычава.
Далей яны прайшлі праз Рагачоў у бок Бабруйска і затым – на Асіповічы. Маршрут паказвае на тое, што калона ПВК «Вагнер» рухаецца ў намётавы лагер у в. Цэль.
Па нашых дадзеных, у калоне заўважана мінімум 60 аўтамабіляў, сярод якіх пікапы, буйныя фуры, баханкі і мінімум 3 аўтобусы для перавозкі людзей. Калону суправаджала ДАІ РБ.
Арыентыровачны маршрут руху калоны ПВК «Вагнер» па Беларусі
У калоне не менш за 60 аўто, сярод іх мінімум 10 фур, 3 аўтобусы, пікапы УАЗ Патрыёт, баханкі і інш.
Па стане на 8 раніцы калона працягвала рух у напрамку Асіповічаў.
Калі вам штосьці вядома аб перамяшчэнні калоны ПВК «Вагнер», просьба напісаць нам у бот @HajunBYbot (ці праз вашых сяброў за мяжой), ці скарыстацца формай для сувязі на сайце.