Бундэстаг не прызнае «рэферэндум» законным: Ціханоўская сустрэлася з дэпутатамі Бундэстага

Пресс-служба Светланы Тихановской
5 хв.

In English: The Bundestag doesn’t recognize the «referendum» as legitimate: Tsikhanouskaya met with MPs of the Bundestag
На русском языке: Бундестаг не признает «референдум» законным: Тихановская встретилась с депутатами Бундестага

Сёння, 4 лютага, Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з нямецкімі парламентарыямі, якія прадстаўляюць партыі-лідары Бундэстага. На сустрэчы прысутнічалі Нільс Шмід, спікер па пытаннях знешняй палітыкі партыі SPD, Ульрых Лехтэ, спікер па пытаннях знешняй палітыкі FDP, Юрген Хардт, дэпутат CDU і Юрген Трыцін, дэпутат Die Grünen.

Дэпутаты выказалі падтрымку Ціханаўскай і дэмакратычнаму руху Беларусі. Беларускі лідар падзякавала Германіі за адмову прызнаваць рэжым Лукашэнкі, за падтрымку незалежных СМІ, палітзняволеных, і адзначыла рашучую пазіцыю краіны па санкцыях.

Акрамя таго, Ціханоўская абмеркавала з парламентарыямі пытанне бяспекі Беларусі і магчымую рэакцыю ў выпадку, калі Лукашэнка працягне пагражаць рэгіянальнай бяспецы. Казалі таксама і пра магчымасць прыцягнення вінаватых у злачынствах да адказнасці. Нагадаем, што зараз у Германіі разглядаюцца як мінімум дзве справы па злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых Лукашэнкам і памагатымі рэжыму.

Кіраўнік дэлегацыі Нільс Шмід пасля сустрэчы падкрэсліў, што Бундэстаг не прызнае «рэферэндум» у Беларусі і спробы змяніць Канстытуцыю законнымі, што «рэферэндум» не мае нічога агульнага з вырашэннем крызісу. Таксама Шмід выказаў занепакоенасць, што рэжым плануе прыбраць нейтральны і бяз’ядзерны статус з Канстытуцыі.

Ціханоўская ў сваю чаргу прапанавала дэпутатам далучыцца да Дня міжнароднай салідарнасці з незалежнымі медыя 9 лютага і да Форума Каліноўскага 22 сакавіка.

«Свабодная дэмакратычная Беларусь стане залогам міру і стабільнасці ў рэгіёне. І я радая, што ў Бундэстагу гэта выдатна разумеюць. Беларусь будзе надзейным партнёрам для Германіі ў будучыні», — заявіла Святлана Ціханоўская.

Папярэдні матэрыял
Пасол Украіны пракаментаваў выклік у МЗС РБ наконт збітага беспілотніка
Наступны матэрыял
Apple пачынае блакаваць беларускіх iOS-распрацоўшчыкаў праз санкцыі?

Iншыя матэрыялы