BYPOL апублікаваў прозвішча, імя і фота загінулага супрацоўніка падраздзялення Альфа КДБ

хв.

BYPOL высвятліў імя супрацоўніка КДБ, па версіі ўладаў застрэленага ўчора ў кватэры на Якубоўскага. Удзельнік перастрэлкі — баец Групы «А» КДБ Федасюк Дзмітрый Юр’евіч (мянушка «Нірвана»), нарадзіўся 05.06.1990, ураджэнец Мінска, грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Пражываў па адрасе: г. Мінск, вул. Нёманская, 61-109 (зарэгістраваны ў ведамасным жыллі па вул. Макаёнка, 15В-90).

Маці вайскоўца, названага загінулым, — Федасюк Таццяна Мікалаеўна, 10.09.1969, з’яўляецца кіраўніком аднаго з падраздзяленняў цэнтральнага апарата КДБ.

Гэтак жа было апублікавана фота Дзмітрыя Федасюка на мерапрыемстве «The UAE SWAT challenge 2020» у Дубаі ў пачатку 2020 года.

BYPOL апублікаваў прозвішча, імя і фота загінулага супрацоўніка падраздзялення Альфа КДБ

Сапраўднасць інфармацыі аб перастрэлцы на Якубоўскага правяраецца ініцыятывай BYPOL. Нягледзячы на заяву генпракуратуры, ініцыятыва адзначае, што захаваныя на відэа дзеянні супрацоўнікаў КДБ па ўзломе дзвярэй кватэры не адпавядаюць патрабаванням дзейнага заканадаўства.

Нагадаем, учора ў адну з кватэр на Якубоўскага, 29 уварваліся сілавікі. Яе жыхар Андрэй Зэльцэр, 32-гадовы супрацоўнік EPAM Systems сустрэў іх стрэлам з паляўнічай стрэльбы і быў смяротна паранены ў адказ. Супрацоўнік КДБ таксама загінуў ад атрыманага ранення.

Папярэдні матэрыял
Хто і навошта лётаў у Сочы на «борце №1»?
Наступны матэрыял
За каментары пра загінуўшага супрацоўніка КДБ затрымалі каля 50 чалавек

Iншыя матэрыялы