BYPOL: у МУС назіраецца адток платнай агентуры

BYPOL
5 хв.

На русском языке: BYPOL: в МВД наблюдается отток платной агентуры

Ініцыятыва паведамляе, што толькі за 2022 г. адток «агентаў» з МУС склаў 13,3%. У мінулым годзе BYPOL публікаваў расследаванне, дзе распавёў, што платная агентура МУС у дакументах праходзіць як супрацоўнікі «легендаванай арганізацыі» – «Дзяржаўная праектная ўстанова «Ларыскор».

Паводле інфармацыі ініцыятывы, гэтая арганізацыя зʼяўляецца псеўдапраектнай установай, якая насамрэч выкарыстоўваецца для вядзення аператыўна-вышуковай дзейнасці. Дарэчы, іх «офіс» знаходзіцца па адрасе г. Мінск, вул. Малая, д. 1, пакой. 17а, а то як ён выглядае можна ацаніць па фота.

BYPOL паведамляў, што гэтыя «агенты» выкарыстоўваюцца МУС, у тым ліку, для «аператыўнай распрацоўкі» у СІЗА, ІЧУ і ЦІП, грамадзян, якія пераследуюцца па палітычных матывах.

Дык вось, вяртаючыся да пытання адтоку «агентаў» з гэтай псеўдаарганізацыі. Ініцыятыва дала наступную дынаміку:

2015 – -2,65%
2016 – -0,91%
2017 – -0,92%
2018 – -4,63%
2019 – -2,91%
2020 – -2,00%
2021 – -4,08%
2022 – -13,30%

«Гэтая тэндэнцыя звязана са значным адтокам у паслявыбарчы перыяд аператыўных супрацоўнікаў МУС, у якіх на сувязі былі агенты, а таксама з нежаданнем саміх агентаў быць інструментам палітычных рэпрэсій», – піша BYPOL.

Папярэдні матэрыял
КДБ праводзіць вучэнні ў Клічаўскім раёне
Наступны матэрыял
Беларусаў зноў заклікаюць на зборы? Насамрэч правядзенне вайсковых збораў і не спынялася

Iншыя матэрыялы