In English:
BYPOL: The Ministry of Internal Affairs recruits by resorting to psychological techniques, lies and silence about «financial slavery»
На русском языке:
BYPOL: В МВД вербуют прибегая к психологическим приемам, лжи и молчанию о «финансовом рабстве»
Ініцыятыва BYPOL апублікавала расследаванне дзе распавядаюць, як прыцягваюць салдатаў тэрміновай службы і дэмбеляў у органы ўнутраных спраў. Па іх інфармацыі, адказным за вярбоўку з’яўляецца Галоўнае ўпраўленне кадраў і ідэалагічнай працы цэнтральнага апарата МУС РБ, але і іх праца зводзіцца да адпраўкі дакументаў аб неабходнасці новых набораў у ніжэйстаячыя інстанцыі.
Паводле інфармацыі BYPOL, пры рэкрутынгу ў МУС выкарыстоўваюцца спосабы псіхалагічнага ўздзеяння, хлусня і эксплуатацыя паняцця «афіцэрскага гонару». Сілавікі прыцягваюць патэнцыйных кандыдатаў, распавядаючы пра суцэльныя плюсы службы і маўчаць аб тым, што навабранцы трапляюць у «фінансавае рабства».
Скрыншот з відэа BYPOL
У расследаванні прыводзіцца размова камандзіра ўзвода батальёна Кастрычніцкага г. Мінска Аддзела Дэпартамента Аховы Івана Савельева з патэнцыйным супрацоўнікам, дзе ён яму расказвае, як добра працаваць у Дэпартаменце Аховы.
Але ўжо ў размове са сваім калегам Савельеў выкарыстоўвае шмат нецэнзурнай лексікі і расказвае пра тое, як людзі сыходзяць з Дэпартамента Аховы працаваць у любыя іншыя месцы і вінаваціць у гэтым камандзіраў. У размове ён кажа, што ягоны заробак складае 1400 рублёў з прэміяй, і каб яго атрымаць, трэба пастарацца. Cавельеў настолькі не ўпэўнены ў сваёй будучыні, што прыходзіцца звяртацца па дапамогу розных варажбітак, пра што ён сам кажа ў злітым аўдыё.