На русском языке:
«Был один и больше не будет»: Иран отменил прямые рейсы в Минск, которые обещали дважды в неделю
У пачатку красавіка мы пісалі пра невыкананне тэрмінаў запуску рэйса Тэгеран-Мінск іранскай авіякампаніяй Mahan Air. Нагадаем, што яшчэ ў сакавіку міністр транспарту РБ Аляксей Аўраменка заяўляў, што ўжо з 26 сакавіка 2023 г. Мінск і Тэгеран аднаўляюць прамыя авіязносіны, паводле яго слоў, іранская авіякампанія Mahan Air павінна была выконваць рэйсы двойчы на тыдзень.
Аднак першы рэйс адбыўся толькі 18 красавіка. У 04:48 (па мясцовым часе) борт вылецеў з Тэгерана і ў 08:43 прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск». Паляцеў з Беларусі ён у той самы дзень у 11:07. Рэйс выконваўся на Airbus A310-304 з рэгістрацыйным нумарам EP-MNF.
І пасля гэтага не было ніводнага палёту, не кажучы ўжо пра рэйсы двойчы на тыдзень, як заяўляў Аўраменка. Больш за тое, хочацца нагадаць, што з гэтым рэйсам з самага пачатку быў шэраг дзівацтваў. Напрыклад, у даведачнай службе іранскай авіякампаніі заяўлялі, што яны ўвогуле не ў курсе, што павінны былі пачаць лятаць у Беларусь і называлі тых, хто распаўсюджвае такую інфармацыю – «ашуканцамі».
Дык вось, паводле слоў крыніц, далейшыя рэйсы авіякампаніяй Mahan Air з Тэгерана ў Мінск наогул адмененыя.
«Рэйсы адмененыя, быў адзін і больш не будзе. На пытанне, чаму тады з сайта інфармацыю не знялі, адказаць не змаглі. Вось і ўсе палёты ад лукі абяцаныя», – паведамілі крыніцы.
І сапраўды, на сайце Mahan Air няма ніводнага рэйса з Тэгерана ў Мінск. Аднак на мапе маршрутаў авіякампаніі «Мінск» усё яшчэ згаданы.