Чарговае затрыманне за каментары ў падтрымку Украіны і штраф у $4000 за адмову прадаваць запчасткі акупантам

Весна
6 хв.

На русском языке: Очередное задержание за комментарии в поддержку Украины и штраф в $4000 за отказ продавать запчасти оккупантам

Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць, што ў Ганцавіцкім раёне (Брэсцкая вобласць) спецпадраздзяленні МУС Лукашэнкі – ГУБАЗіК затрымала 61-гадовага Аляксандра Маляўку. Па папярэдніх дадзеных, мужчына быў затрыманы за каментары ў падтрымку Украіны ў вайне і «абразлівыя» выказванні ў дачыненні да памагатага акупантаў у «Аднакласніках», таксама вядомага як Аляксандр Лукашэнка.

Чарговае затрыманне за каментары ў падтрымку Украіны і штраф у $4000 за адмову прадаваць запчасткі акупантам

Аляксандр Маляўка, затрыманы за каментары ў Аднакласніках / Вясна

Сілавікі ўдакладняюць, што раней мужчыну ўжо затрымлівалі па «справе Зэльцара» (людзей арыштоўвалі за каментары ў падтрымку забітага супрацоўнікамі КДБ Андрэя Зельцара, які ў рамках самаабароны здолеў застрэліць аднаго з тых, хто нападаў). Па гэтай справе ў Беларусі былі затрыманы 124 чалавекі, не менш як 114 з іх вынесены прыгавор, з іх 99 чалавек прыгавораны да пазбаўлення волі.

Акрамя таго, у кастрычніку 2022 года мы пісалі пра затрыманне дырэктара крамы ў Баранавічах, які адмовіўся прадаваць запчасткі вайскоўцам УС РФ і назваў іх акупантамі. Сёння стала вядома, што суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы вынес прысуд 65-гадоваму дырэктару крамы аўтазапчастак Віктару Макаранку. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Чарговае затрыманне за каментары ў падтрымку Украіны і штраф у $4000 за адмову прадаваць запчасткі акупантам

Суддзя Арцём Падальянец і пракурор Святлана Пасемка / Скрыншот відэасюжэту з суда «ТРК Брэст»

На судзе Віталь распавёў, што 20 кастрычніка 2022 года ён зайшоў у краму і ўбачыў трох салдат, у дваіх з якіх на рукавах былі шаўроны з літарай «Z». Ні да каго не звяртаючыся, ён сказаў: «Мы не абслугоўваем акупантаў», пасля чаго адзін з гэтых салдат спытаў: «Чаму вы лічыце нас акупантамі?» На гэта Макаранка адказаў: «Таму што ваша армія ўварвалася ва Украіну і забівае там людзей». Праз тыдзень яго затрымалі і абвінавацілі ва ўдзеле ў «спробе захопу ўлады ў 2020» і пералічэнні грошай УСУ.

Яго аштрафавалі на 11 тысячаў беларускіх рублёў (каля 4 тыс. даляраў). Акрамя таго, яго індывідуальная дзейнасць, якую ён вёў з 1993 года, была спынена на патрабаванне пракурора.

Папярэдні матэрыял
Польшча абмяжоўвае рух грузавікоў на апошнім працуючым пункце пропуску з Беларуссю – «Кукурыкі» («Казловічы»)
Наступны матэрыял
«Гродна Азот» абыходзіць санкцыі ЕС праз кампаніі ў Сербіі і ААЭ, а таксама з дапамогай фірмы-пракладкі, якая належыць Гродзенскаму выканкаму

Iншыя матэрыялы