Чэшская кампанія AŽD аднавіла працу гомельскіх станцый, праз якія перамяшчалася расійская ваенная тэхніка

AŽD
2 хв.

На русском языке: Чешская компания AŽD восстановила работу гомельских станций, через которые передвигалась российская военная техника

Чэшская кампанія AŽD аднавіла працу гомельскіх станцый, праз якія перамяшчалася расійская ваенная тэхніка

Фота: тэлеграм-канал «Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі»

Тэлеграм-канал «Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» паведамляе, што буйны чэшскі пастаўшчык тэхналагічных установак у галіне бяспекі чыгуначнага транспарту AŽD скончыла ўвядзенне ў эксплуатацыю мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі AŽD Praha ESA-44-BC на станцыях «Гомель-Цотны» і «Гомель-Паўночны».

Раней мы паведамлялі, што чэшская кампанія вяла работы па ўстаноўцы абсталявання для БЧ. Пазней AŽD прызнала, што працягвае супрацоўнічаць з БЧ, але робіць толькі самыя неабходныя працы.

Нагадаем, што менавіта на станцыі гомельскага чыгуначнага вузла прыбывала найбольшая частка расейскай вайсковай тэхнікі.

Папярэдні матэрыял
А1 выдаліў раздзел «CINEVOKA – Кіно па-беларуску» з фільмамі і серыяламі, агучанымі на беларускай мове
Наступны матэрыял
Дзіўны «пажар» у Чырвоным Касцёле ўначы 26 верасня: чулі выбух, прыехаў СК, забралі тэхніку

Iншыя матэрыялы