Чэшская кампанія AŽD прызнала, што працягвае супрацоўнічаць з БЧ, але робіць толькі самыя неабходныя працы

AŽD
2 хв.

In English: The Czech company AŽD admits that it continues to cooperate with the Belarusian Railways
На русском языке: Чешская компания AŽD признала, что продолжает сотрудничать с БелЖД, но делает только самые необходимые работы

На мінулым тыдні мы пісалі, што буйны чэшскі пастаўшчык тэхналагічных установак у галіне бяспекі чыгуначнага транспарту – кампанія AŽD Prahа – працягвае актыўна пастаўляць і ўсталёўваць абсталяванне для БЧ.

Тады паступіла інфармацыя, што прадстаўнікі кампаніі AZD прыехалі проста з Чэхіі, каб усталяваць новае абсталяванне на адной з чыгуначных станцый у Гомелі. Крыху пазней гэтую інфармацыю пацвердзіў тэлеграм-канал @belzhd_live, паведаміўшы, што супрацоўнікамі кампаніі AŽD Praha вядзецца ўкараненне сістэм Мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі стрэлак і сігналаў (МПЦ) на станцыях: Гомель-Паўночны, Гомель-Цотны, Гомель-Няцотны.

І вось сёння чэшская кампанія пракаментавала сітуацыю, паведаміўшы, што яны сапраўды працягваюць працаваць у Беларусі, але не лічаць, што парушаюць нейкія санкцыі. Прадстаўнік AŽD Prahа Jiří Dlabaja паведаміў, што цяпер у Беларусі знаходзіцца некалькі тэхнічных спецыялістаў кампаніі, але, паводле яго слоў, спецыялісты выконваюць толькі самыя неабходныя дзеянні.

«Для AŽD гэтая працэдура азначае вялікія эканамічныя страты, але наша кампанія іх відавочна прыняла», – дадаў Dlabaja.

Акрамя таго, у сваёй заяве кампанія вырашыла падкрэсліць, што жорстка «змагалася» з расейскімі кампаніямі за кожную беларускую замову. І калі яны спыняць дзейнасць у Беларусі, «расейскія канкурэнты без бою атрымаюць свабодны рынак».

Папярэдні матэрыял
Snickers не будзе дадаваць беларускую мову на ўпакоўку сваіх прадуктаў
Наступны матэрыял
Ад Лукашэнкі бягуць набліжаныя прапагандысты? Адна з іх ужо некалькі месяцаў жыве ў Мексіцы.

Iншыя матэрыялы