Чым займаліся найміты ПВК «Вагнер» у Беларусі ў жніўні?

ТАСС
3 хв.

На русском языке: Чем занимались наёмники ЧВК «Вагнер» в Беларуси в августе?

Паводле звестак «Беларускага Гаюна», у жніўні працягваў функцыянаваць асноўны лагер ПВК «Вагнер» у в. Цэль пад Асіповічамі, частка лагера была разабрана – на 23 жніўня, з 273 палатак была дэмантавана 101 ці ⅓ палявога лагера. Такім чынам умяшчальнасць лагера зменшылася амаль на 2 000 чалавек.

Было шмат чутак аб тым, што найміты то паляцелі ў Афрыку, то з’ехалі ў Расію на аўтобусах, аднак гэтаму няма ніводнага дакладнага пацверджання і фактычна разбор намётаў – адзінае, што на гэта можа ўказваць.

Аднак нагадаем, што яшчэ ў самым пачатку, у чэрвені, заяўлялася, што наймітаў у Беларусі будзе 8 000, а то і 10 000, але паводле нашых ацэнак іх прыехала менш і лагер могуць часткова разбіраць проста таму, што запланаваная частка не даехала.

Чым займаліся найміты ПВК «Вагнер» у Беларусі ў жніўні?

Таксама ў жніўні найміты ўзводзілі палявы лагер у лясным масіве на палігоне «Асіповіцкі». Там яны будавалі бліндажы і зямлянкі, якія, дарэчы, абсталявалі і печамі.

Акрамя таго, у жніўні была зарэгістраваная і другая кампанія звязаная з Прыгожыным у Беларусі – ТАА «Група «Вагнер». Паведамлялася, што яны будуць займацца «адукацыйнай дзейнасцю».

Да дзейнасці наймітаў у Беларусі можна аднесці і правядзенне некалькіх інфармацыйных правакацый, звязаных з нібыта прысутнасцю наймітаў ПВК «Вагнер» у памежжы з Літвой і Польшчай.

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці ў Беларусі за жнівень можна азнаёміцца тут (на англійскай).

Папярэдні матэрыял
За жнівень УС РБ атрымалі 3 віды новай ваеннай тэхнікі
Наступны матэрыял
На сярэдзіну жніўня ў Беларусі знаходзілася 4000-4500 наймітаў ПВК «Вагнер»

Iншыя матэрыялы