Чыноўнік адрэагаваў на «крывавую» раку ў Маладзечне: «Усіх знойдзем, пакараем і пакажам па ТБ»

kraj.by
4 хв.

На русском языке: Чиновник отреагировал на «кровавую» реку в Молодечно: «Всех найдём, накажем и покажем по ТВ»

Учора мы пісалі, што рэчка ў Маладзечне афарбавалася ў ярка-пунсовы колер. Мясцовыя жыхары меркавалі, што прычынай можа быць скідванне ўгнаенняў, хімікатаў ці нават крыві жывёл.

Каманда Dze.news заўважыла, што сёння на праблему адрэагаваў начальнік Маладзечанскай райінспекцыі Мінскага абласнога камітэта прыроды Уладзіслаў Чарноў, які заявіў, што прычына пунсовага колеру вады – скід адходаў у ваду адным з прадпрыемстваў. І паабяцаў усіх знайсці, пакараць і… паказаць па тэлевізары.

Чыноўнік адрэагаваў на «крывавую» раку ў Маладзечне: «Усіх знойдзем, пакараем і пакажам па ТБ»

«Они экономят на установке очистных сооружений и сбрасывают отходы производства в воду, как правило, ближе к вечеру, когда заканчивается рабочий день. Нам уже известно, кто это сделал. Люди будут наказаны, даже покажем их по телевизору.
[…]
Мы постоянно строим локальные очистные сооружения, чтобы вода у нас в Молодечненском районе оставалась чистой, а тут такое происходит. Еще раз подчеркну: сегодня утром провели исследование этой воды в лаборатории. Угрозы природе и людям нет. Я же хочу поблагодарить молодечненцев, которые оперативно сообщают о таких случаях, выявляя эти проблемы», — сказал Чернов.

Папярэдні матэрыял
ЗША патрабуюць ад Турцыі забараніць палёты ў краіну авіякампаніям з РБ і РФ на самалётах Boeing – WSJ
Наступны матэрыял
Bloomberg: новыя санкцыі ЕС супраць рэжыму ў РБ могуць закрануць нафту, вугаль, стальную прадукцыю і золата

Iншыя матэрыялы