Cу-34 ПКС РФ, які ўпаў учора ў Варонежскай вобласці, у жніўні зляцеў з Беларусі?

jetphotos.com
3 хв.

На русском языке: Упавший вчера в Воронежской области Су-34 ВКС РФ в августе улетел из РБ?

Па нашых дадзеных, самалёт Су-34 ВКС РФ, які разбіўся ўчора, насіў рэгістрацыйны нумар RF-95806 і бартавы нумар 05. І галоўнае, менавіта гэты знішчальнік правёў у Беларусі 7 месяцаў і, як і ўсе астатнія Су-34 ПКС РФ, пакінуў аэрадром «Баранавічы » 5 жніўня.

Cу-34 ПКС РФ, які ўпаў учора ў Варонежскай вобласці, у жніўні зляцеў з Беларусі?

Больш за тое, гэты знішчальнік быў заўважаны ў Беларусі і да 2023 года, напрыклад, у далёкім 2015 годзе ён трэніраваўся на аэрадроме «Мачулішчы» напярэдадні парада да 9 мая.

Папярэдне, прычынай катастрофы называюць тэхнічную няспраўнасць (нявыхад) стоек шасі.

Папярэдні матэрыял
Латвія закрые адзін з памежных пераходаў з Беларуссю
Наступны матэрыял
У Беларусі хочуць увесці адпрацоўку для платнікаў

Iншыя матэрыялы