На русском языке:
ЦБС: Польский проездной документ подтверждает личность иностранца
Згодна з інтэрпрэтацыяй МУС, атрыманай кіраўніцай аддзела прававой дапамогі ЦБС Вольгай Дабравольскай, польскі праязны дакумент для замежніка зʼяўляецца эквівалентам пашпарта, выдадзенага польскім грамадзянам. Гэты дакумент можа служыць не толькі для перасячэння мяжы, але і для пацверджання асобы яго ўладальніка.
Таксама ў сваёй інтэрпрэтацыі МУС адзначыла, што пры падачы заявы на часовы ці пастаянны від на жыхарства, від на жыхарства доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС іншаземец можа падаць дзейны польскі праязны дакумент, калі ў яго няма магчымасці прадставіць свой беларускі пашпарт ці іншы праязны дакумент.
Такім чынам, беларусы могуць карыстацца польскім праязным дакументам у якасці дакумента, які пацвярджае іх асобу:
— У адміністрацыйных органах,
— У банках,
— Пры перасячэнні мяжы,
— У іншых выпадках, калі неабходна засведчыць іх асобу.
Гэтая інтэрпрэтацыя зʼяўляецца важным аргументам у спрэчных сітуацыях і мае істотнае значэнне для грамадзянаў Беларусі ў Польшчы.
Цэнтр Беларускай салідарнасці таксама апублікаваў скан атрыманага дакумента.