На русском языке:
Тихановская на Мюнхенской конференции: «Беларусь должна выйти из ОДКБ и Союзного государства»
Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Яна гаварыла пра тое, як дэмакратычныя сілы бачаць будучыню Беларусі.
«Я лічу, што дэмакратычныя перамены ў Беларусі стануць найлепшай дапамогай для перамогі Украіны. Сёння я хачу падзяліцца нашым бачаннем зменаў у Беларусі:
1) Беларусь выйдзе з Саюзнай дзяржавы з Расіяй. Пасля 24 лютага мы не бачым перспектываў партнёрства з Расійскай Федэрацыяй. Усе пагадненні паміж рэжымам Лукашэнкі і Расіяй, падпісаныя пасля выбараў 2020 года, павінны быць прызнаныя несапраўднымі. Усе эканамічныя ўгоды з Расіяй павінны быць перагледжаныя з пункту гледжання іх адпаведнасці нашым нацыянальным інтарэсам.
2) Беларусь выйдзе з АДКБ і ваеннага саюза з Расіяй. Мы не павінны быць у адным ваенным саюзе з агрэсарам. Зараз Расія праводзіць гібрыдную акупацыю Беларусі.
3) Беларусь нармалізуе адносіны з іншымі сваімі суседзямі і пачне шырокае рэгіянальнае супрацоўніцтва, асабліва з Украінай, Польшчай і краінамі Балтыі.
4) Беларусь будзе імкнуцца да пашырэння супрацоўніцтва з еўрапейскімі інстытутамі і краінамі-чальцамі ЕС. Беларусь далучыцца да Рады Еўропы. Мы распрацуем доўгатэрміновую стратэгію супрацоўніцтва з ЕС.
5) Беларусь прыме новую канстытуцыю, якая не дазволіць краіне зноў трапіць у тыранію. Мы пабудуем дэмакратычныя інстытуты, каб выключыць злоўжыванне ўладай.
Каб дасягнуць гэтага, нам неабходная міжнародная падтрымка. Таму я заклікаю да стварэння міжнароднай кааліцыі за дэмакратычную і незалежную Беларусь».