Новыя пашпарты, выхад з Саюзнай дзяржавы і падтрымка беларусаў ад ЗША да Скандынавіі: як уздымалі пытанне беларусаў ў Мюнхене?

Офіс Святланы Ціханоўскай
7 хв.

На русском языке: Новые паспорта, выход из Союзного государства и поддержка беларусов от США до Скандинавии: как поднимался беларусский вопрос в Мюнхене?

16-18 лютага Абʼяднаны Пераходны Кабінет і нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская бралі ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, дзе правялі вялікую колькасць сустрэч з прадстаўнікамі палітыкі і бізнесу.

Чырвонай ніткай на ўсіх сустрэчах праходзіла безумоўнае адстойванне інтарэсаў беларускага народу і дапамога беларусам. Няпоўны спіс тых, з кім сустрэліся дэмсілы:

Якія тэмы ўздымаліся?

Выдача беларусам пашпартоў дэмакратычнай Беларусі. У сакавіку-красавіку адбудуцца кансультацыі з кіраўнікамі МЗС ЕС. Праект ухвалены Еўракамісіяй, але патрэбна падтрымка асобных дзяржаў.

Спрашчэнне візавага рэжыму і выдачы міграцыйных дакументаў. Ціханоўская прапанавала, каб ад беларусаў перасталі патрабаваць дакументы, якія цяжка атрымаць без наведвання Беларусі, у т.л. апастыль.

– Новы контур бяспекі ў рэгіёне, дзе Беларусь будзе ключавым элементам бяспекі. Таксама Ціханоўская настойвае на стварэнні міжнароднай кааліцыі ў падтрымку незалежнай Беларусі;

Збор доказаў злачынстваў рэжыму праз Міжнародную платформу па зборы доказаў для Беларусі. 14 лютага адбылася чарговая сустрэча Офіса Ціханоўскай з прадстаўнікамі платформы – для каардынацыі працы.

Падтрымка палітвязняў, беларускай культуры і адукацыі, незалежных медыяў і рэпрэсаваных беларусаў;

Ціханоўская заклікала спыніць паўзучую гібрыдную акупацыю Беларусі Расіяй, а Еўропу быць рашучай. У далейшым Беларусь павінна выйсці з Саюзнай дзяржавы і АДКБ, нармалізаваць адносіны з суседзямі, далучыцца да Савета Еўропы, і прыняць новую канстытуцыю, якая не дазволіць краіне зноў упасці ў тыранію.

Папярэдні матэрыял
Ціханоўская на Мюнхенскай канферэнцыі: «Беларусь павінна выйсці з АДКБ і Саюзнай дзяржавы»
Наступны матэрыял
Уладальнік бара, дзе праспявалі песню «Акіяна Эльзы», асуджаны на 2,5 гады «хіміі»

Iншыя матэрыялы