Ціханоўская ў Бруселі прапанавала ЕС стварыць рабочую групу для кантролю за выкананнем санкцый

Офіс Святланы Ціханоўскай
3 хв.

На русском языке: Тихановская в Брюсселе предложила ЕС создать рабочую группу для контроля за выполнением санкций

Сёння Святлана Ціханоўская выступіла на пленарным пасяджэнні Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта (EESC) у Бруселі. Гэта кансультатыўны орган Еўрасаюза, у які ўваходзяць 329 прадстаўнікоў з розных краін.

Выступаючы на пасяджэнні лідарка дэмакратычных сілаў і АПК прапанавала ЕС стварыць рабочую групу для кантролю за выкананнем санкцый. Адзначым, што падчас яе выступу дэлегат Андрыс Гобіньш у залі ўзняў бел-чырвона-белы сцяг беларусаў.

Ціханоўская заклікала ЕСЭК падтрымаць прымяненне ў дачыненні да афіцыйнага Мінска 33-га артыкула статута Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) праз «рэпрэсіі ў дачыненні да працоўных».

«Дапамажыце нам узмацніць ціск на Лукашэнку. Яго рэжым пагражае не толькі беларусам, але і нашым суседзям», — сказала яна.

Ціханоўская ў Бруселі прапанавала ЕС стварыць рабочую групу для кантролю за выкананнем санкцый

Нацыянальны беларускі сцяг на пленарным пасяджэнні Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта (EESC) у Бруселі.

«У санкцый супраць рэжыму не мусіць быць шчылін», — заявіла Святлана Ціханоўская.

Яна распавяла, як прадстаўнікі ініцыятывы «Рабочы рух» і іншыя актывісты не дазволілі перасячы мяжу фурам з угнаеннямі «Гродна Азот».

Таксама Ціханоўская дадала, што будзе лепшай санкцыяй супраць Пуціна.

«Дэмакратычная Беларусь – гэта самая жорсткая санкцыя супраць Пуціна… Таму вельмі важна размяжоўваць беларускі народ і рэжым. Беларусы – на баку Украіны. Яны жадаюць свабоды, дэмакратыі і незалежнасці. Гэты рэжым стаў саўдзельнікам Пуціна і павінен быць прыцягнуты да адказнасці. Таксама важна паказаць беларусам пазітыўную альтэрнатыву, тое, за што трэба змагацца. Беларусы павінны адчуваць і бачыць еўрапейскую перспектыву», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

Папярэдні матэрыял
Украінскія каналы не пераклалі словы Байдэна пра Беларусь
Наступны матэрыял
Прадстаўнік рэжыму Лукашэнкі ў ААН прапанаваў выключыць патрабаванне аб вывадзе войскаў РФ з тэрыторыі Украіны

Iншыя матэрыялы