Цяпер беларускія прыватныя школы павінны атрымліваць ліцэнзію: прыняты новы законапраект аб ліцэнзаванні

Signature
3 хв.

На русском языке: Теперь беларусские частные школы должны получать лицензию: принят новый законопроект о лицензировании

Беларускія сенатары падтрымалі праект Закона «Аб ліцэнзаванні». Апроч іншых ключавых момантаў закона, зараз уводзіцца патрабаванне аб наяўнасці ліцэнзіі для адукацыі. Гэта датычыцца як дашкольных устаноў, так і школ.

Законапраект таксама прадугледжвае наступныя новаўвядзенні:

— Ліцэнзаваць будуць толькі тыя віды дзейнасці, якія нясуць павышаную небяспеку або рызыкі парушэння такіх інтарэсаў.

— Замежныя арганізацыі змогуць атрымаць ліцэнзію без адкрыцця пастаяннага прадстаўніцтва.

– Ліцэнзія спатрэбіцца для гандлю нікатыназмяшчальнымі вырабамі і вадкасцямі для электронных сістэм курэння.

Таксама сцвярджаецца, што з дапамогай дакумента ўлады разлічваюць наблізіць прававое рэгуляванне да лічбавага фармату.

Папярэдні матэрыял
Лукашэнка прыбыў з візітам у непрызнаную Абхазію. МЗС Грузіі выклікала амбасадара
Наступны матэрыял
На аэрадром «Баранавічы» прыляцелі тры Су-30СМ ВКС РФ

Iншыя матэрыялы