На русском языке:
К российской границе перебрасывали ПВО для охраны Лукашенко?
24 красавіка «Беларускі Гаюн» пісаў пра перакідку падраздзялення 740-га зенітнага ракетнага палка ВС РБ да беларуска-расійскай мяжы. Гэтая актыўнасць можа быць звязаная з хуткім візітам Лукашэнкі ў Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці.
Горад Касцюковічы знаходзіцца за 30 км ад месца размяшчэння падраздзялення СПА і за 115 км ад мяжы з Украінай. Візіт адбудзецца ўжо заўтра (30 красавіка), потым зенітчыкі павінны вярнуцца ў пункт пастаяннай дыслакацыі.
З часу пачатку поўнамаштабнага ўварвання ўсе візіты Лукашэнкі па Беларусі суправаджаюцца падвышанай увагай найбліжэйшай вайсковай часткі зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў УС РБ. І як мы ўжо адзначалі, асноўныя падраздзяленні зенітных ракетных войскаў УС РБ размешчаны ў заходняй і цэнтральнай частках Беларусі (і ў Бабруйску), а на ўсходзе краіны такіх падраздзяленняў няма. Але для захаванасці Лукашэнку часова забяспечылі яго абарону і ад атакі з боку Расіі.