На русском языке:
Делегация демократических сил Беларуси начала визит в Украину
Прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі і Анатоль Лябедзька, прадстаўнік ByPol Аляксандр Азараў і прадстаўнік НАУ Валерый Мацкевіч паехалі ва Украіну, каб падтрымаць украінскі народ.
Яны ўжо перасеклі мяжу і знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. У планах: сустрэцца з беларусамі Кіева, наведаць беларускія добраахвотніцкія атрады ва Украіне, правесці сустрэчы з украінскімі палітыкамі.
У сувязі з рэзкім скарачэннем дыпламатычнага персаналу Украіны ў Беларусі, Кавалеўскі з польска-ўкраінскай мяжы звярнуўся да беларускіх дыпламатаў і заклікаў іх зрабіць вырашальны выбар, паколькі злачынны рэжым падштурхоўвае да разрыву дыпламатычных адносін з Украінай і пагражае існаванню нашай дзяржавы, а амбасады з часам так і ці інакш пяройдуць пад кантроль дэмакратычных сіл.