У Беларусі з 9 жніўня 2020 года распачалі 11 тысяч «пратэстных» крымінальных справаў

СК
2 хв.

In English: 11,000 «protest» criminal cases have been opened in Belarus since August 9, 2020
На русском языке: В Беларуси с 9 августа 2020 года возбудили 11 тысяч «протестных» уголовных дел

Аб гэтым піша Zerkalo.io са спасылкай на Следчы камітэт. Старшыня СК Дзмітрый Гара даў даручэнне ў гэтым годзе прыняць «вычарпальныя меры» для завочнага крымінальнага пераследу якія з’ехалі за мяжу фігурантаў «экстрэмісцкіх» спраў. Таксама ён запатрабаваў «сфарміраваць аднастайную практыку ў частцы прымянення гэтай нормы» і вызначыць крымінальныя справы, якія павінны быць завершаны ў спецыяльнай вытворчасці.

Адзначым, што ў ліпені 2022 года сітуацыя з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі была такая:
— каля 5 000 чалавек у чаканні суда: у СІЗА, пад хатнім арыштам, з падпіскай аб нявыездзе;
— усяго каля 15 000 асуджаныя па крымінальных справах па палітычных прычынах з лета 2020 года;
— кожны дзень затрымліваецца ад 15 да 40 чалавек (у сярэднім) па крымінальных справах па палітыцы.

У адной крымінальнай справе можа быць 2 і больш абвінавачаных. 11 000 крымінальных справаў толькі па афіцыйных дадзеных – значыць абвінавачаных яшчэ больш. Па стане на 11 жніўня ў Беларусі 1259 палітычных зняволеных паводле звестак праваабаронцаў.

Папярэдні матэрыял
Экс-прэзідэнт Эстоніі пахваліў беларусаў і назваў нас еўрапейцамі
Наступны матэрыял
Літва працягвае выдаваць візы для тых, каму пагражае небяспека ў Беларусі, але робіць гэта ўсяго адзін консул з-за патрабаванняў МЗС Макея

Iншыя матэрыялы