Дэмакратычныя сілы: у Беларусі могуць з’явіцца прызнаныя ЕС вакцыны бясплатна

Фота: Steven Cornfield / Unsplash.com
3 хв.

На русском языке: Демократические силы: в Беларуси могут появиться признанные ЕС вакцины бесплатно

Тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай апублікаваў паведамленне, што сёння, 26 кастрычніка, лідары дэмакратычных сіл Беларусі адправілі ліст кіраўніцтву ЕС, краінам-сябрам Еўрасаюза і кіраўніцтву COVAX з заклікам у тэрміновым парадку аказаць дапамогу Беларусі ў памеры мінімум мільёна доз вакцын. Святлана Ціханоўская, кіраўнік НАУ Павел Латушка, сябра прэзідыума КС Вольга Кавалькова, прадстаўнік КС па палітвязнях Таццяна Хоміч, кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валерый Кавалеўскі, прадстаўнік Фонда медыцынскай салідарнасці Андрэй Ткачоў звярнуліся да беларусаў у відэапаведамленні.

«Яшчэ ўвесну мы працавалі з Еўракамісіяй і COVAX, каб прывезці вакцыны ў Беларусь. Мы шукалі шляхі, як гэта зрабіць — праз ААН, рэлігійныя арганізацыі. Але тады гэтыя рашэнні засталіся нерэалізаванымі — і наступствы мы бачым цяпер.

Сітуацыя працягвае пагаршацца. Таму дзеля здароўя беларусаў трэба аб’яднаць намаганні, каб прыняць дапамогу нашых суседзяў і міжнароднай супольнасці.

Сёння ад імя ўсіх дэмакратычных сіл мы накіравалі ліст кіраўніцтву ЕС, краінам-сябрам Еўрасаюза і кіраўніцтву COVAX. Мы заклікаем у тэрміновым парадку аказаць дапамогу Беларусі ў памеры мінімум мільёна доз вакцын. Мы не «падкідваем ідэю». Мы прапануем інструмент, які дапаможа мільёну беларусаў. Усё, што патрабуецца ад Міністэрства аховы здароўя, — пагадзіцца на гэта.

Мы робім гэта, таму што для нас пандэмія — гэта не палітыка, гэта здароўе і жыцці людзей.

І зараз наша з вамі задача і адказнасць — паклапаціцца пра сваё здароўе і здароўе сваіх блізкіх; дапамагчы лекарам, якія ўжо паўтара гады гераічна ваююць з пандэміяй, дапамагаць нам.

  • Насіце маскі.
  • Прывівайцеся той вакцынай, якая вам зараз даступная.
  • Пазбягайце публічных месцаў і мерапрыемстваў і заставайцеся дома, калі гэта магчыма.

Беражыце сябе. Вы патрэбны сваім сем’ям, вы патрэбны сваёй краіне, вы патрэбны ўсім нам», — гаворыцца ў заяве.

Папярэдні матэрыял
Святлана Ціханоўская дала эксклюзіўнае інтэрв'ю «Рэху Масквы»
Наступны матэрыял
Недаплату па падаходным падатку будуць спаганяць «аператыўней»

Iншыя матэрыялы