In English:
A deputy to the European Parliament: «The violence unleashed by Lukahsenka is a revenge before the regime’s collapse»
На русском языке:
Депутатка Европарламента: «Насилие Лукашенко — это месть перед неизбежным крахом режима»
Дэпутатка Еўрапарламента ад Германіі Віёла фон Крамон-Таўбадэль выступіла з прамовай, дзе нагадала дэпутатам, што Лукашэнка — дыктатар, які павінен адправіцца пад трыбунал. У сваім Twitter яна напісала: «Лукашэнка НЕ прэзідэнт, ён махляр, які скраў выбары. Ніякі тэлефонны званок ад Меркель ці каго-небудзь яшчэ не можа змяніць гэты факт».
⚪🔴⚪#Lukashenko is NOT a president, he is a crook who stole the elections. No phone call from #Merkel or anyone else can change this fact.
He has been oppressing people of #Belarus for 26years and is now abusing dreams an hopes of migrants & refugees. He belongs under tribunal! pic.twitter.com/wg5wreA4qX— Viola von Cramon (@ViolavonCramon) November 24, 2021
Прыводзім расшыфроўку выступу Віёлы фон Крамон-Таўбадэль:
«900 палітвязняў, 40 000 арыштаваных удзельнікаў мірных пратэстаў, 280 ліквідаваных НДА, сотні закрытых СМІ, журналісты, кінутыя ў турмы і іх адвакаты, пазбаўленыя ліцэнзій. Гэта штодзённая рэальнасць жыхароў Беларусі.
Тое, што мы больш не чуем гэтых гісторый, не азначае, што тэрор спыніўся. Наадварот, тэрор знаходзіць новыя шляхі, каб пераследваць, прыгнятаць і душыць усіх самімі бесчалавечнымі спосабамі. Але варта памятаць, што гвалт, які чыніць Лукашэнка — гэта не прыкмета моцы, гэта адчайная помста перад непазбежным крахам рэжыму. Помста нам за нашу непахісную падтрымку народа Беларусі. Гэта спроба Лукашэнкі і Пуціна дэстабілізаваць і падзяліць ЕС.
Вось чаму адна толькі «Белавія» выканала 600 дадатковых рэйсаў і злоўжыла надзеямі і марамі самых уразлівых людзей з Блізкага Усходу. Беларускія чыноўнікі спаганялі вялізныя сумы, перш чым прывабіць у роспачы бежанцаў паміж сваімі дубінкамі і калючым дротам.
Усё гэта з’яўляецца вызначэннем гандлю людзьмі, злачынства супраць чалавецтва. Тыя нямногія ў гэтай залі і ў іншых сталіцах, хто яшчэ дастаткова наіўны, каб легітымізаваць Лукашэнку тэлефонным званком, хто яшчэ дастаткова наіўны, каб думаць, што Пуцін не з’яўляецца арганізатарам гэтага бесчалавечча… Усе яны павінны зразумець, што адзіная мова, якую разумеюць дыктатары — гэта мова строгіх санкцый і законнага пакарання. Лукашэнку пад трыбунал. Жыве Беларусь!».