На русском языке:
Депутаты Верховной Рады потребовали восстановить мемориал беларусам в Киеве
Выданне «Радыё Свабода» паведамляе, што група дэпутатаў Вярхоўнай Рады Украіны звярнулася да адміністрацыі Кіева і Мінадукацыі краіны з патрабаваннем умяшацца ў сітуацыю вакол мемарыяльнага знака беларусам, якія загінулі ва Украіне.
«Просім Вас неадкладна ўмяшацца ў сітуацыю, спыніць разбурэнне мемарыяльнай дошкі ў памяць беларусаў, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе за Украіну. Забяспечыць поўную рэстаўрацыю мемарыяльнай дошкі і прадухіліць у будучыні акты вандалізму ў дачыненні да помніка з боку адміністрацыі ўніверсітэта», – гаворыцца ў дэпутацкім звароце, які апынуўся ў распараджэнні выдання.
Дэпутаты назвалі частковы дэмантаж мемарыяла «рэзананснай і шакавальнай падзеяй». Прадстаўнікі Вярхоўнай Рады Украіны падкрэслілі, што помнік устаноўлены на сродкі сяброў і блізкіх загінуўшых беларусаў, і ўсе дазволы на ўстаноўку былі атрыманы.