На русском языке:
Для получения плановой медпомощи нужно будет сдать ПЦР
Пра гэта заявіў памочнік Лукашэнкі Аляксандр Касінец. Паводле яго слоў, для аказання планавай медыцынскай дапамогі насельніцтву будуць задзейнічаны абласныя бальніцы і рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры.
«Дапамога ў галіне анкалогіі, кардыялогіі, траўматалогіі, неўралогіі і нейрахірургіі, педыятрыі, акушэрства і гінекалогіі, планавая стаматалогія – гэта будзе аказвацца ў поўным аб'ёме», – сказаў ён.
Акрамя таго, паводле яго слоў, у Гродзенскай і Мінскай абласцях аказанне планавай меддапамогі і не прыпынялася.
Два дні таму, пасля нарады аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, Лукашэнка адмяніў шэраг рашэнняў Міністэрства аховы здароўя і ўрада, прынятых у сувязі з ростам захворвання COVID-19. У прыватнасці, гаворка ішла аб адмене планавай медыцынскай дапамогі.
Эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі ў апошні месяц моцна пагоршылася. Сярод тых, хто захварэў, як ніколі шмат цяжкіх пацыентаў, рэанімацыі перапоўненыя. Медыкі называюць 4-ю хвалю самай цяжкай. За апошнія суткі ў Беларусі выяўлена 2 097 выпадкаў COVID-19, 17 пацыентаў памерлі. Колькасць актыўных выпадкаў за суткі знізілася на 235 чалавек, але за месяц вырасла з 10 335 да 23 148 пацыентаў. Рост складае 123%.