На русском языке:
Дуда: «Мы будем и далее поддерживать вас, чтобы вы обрели свою свободную независимую родину»
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі беларускай дыяспары сёння сустракаюцца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. На сустрэчы ў Бельведэрскім палацы ў Варшаве польскі лідар запэўніў беларусаў у падтрымцы і выказаў надзею, што з набыццём свабоды паміж краінамі не будзе платоў.
«У нас, палякаў, якія таксама маюць свой гістарычны досвед, ёсць глыбокая вера, што гэтая вайна скончыцца перамогай Беларусі, перамогай тых, хто хоча свабоднай суверэннай дзяржавы».
«Мы падтрымліваем вас і будзем далей падтрымліваць у тым, каб вы здабылі сваю вольную незалежную радзіму. Але пакуль гэта не здарыцца, мы заўсёды будзем рады вас бачыць, гэта заўсёды будзе ваш другі дом», – сказаў польскі лідар.
Апроч гэтага Анджэй Дуда падкрэсліў, што будзе рабіць усё, каб свет ведаў, што сапраўдныя беларусы не з расіянамі.
«Што сапраўдныя беларусы ніколі не пагодзяцца з расейскай акупацыяй. Што сапраўдныя беларусы ніколі не пагодзяцца з расейскім захопам. І не з’яўляюцца часткай рускага свету. Жыве свабодная, незалежная, суверэнная Беларусь ля межаў свабоднай незалежнай Польшчы, дзе, спадзяюся, у будучыні не будзе ніякага плота», – заявіў прэзідэнт Польшчы.